ШЫРОКАЯ МАСЛЕНІЦА!

21 лютага наша школа сустрэла Масленіцу – традыцыйнае народнае свята беларусаў! Увесь масленічны тыдзень вучні, бацькі і настаўнікі рыхтаваліся да свята: выбіралі лепшыя рэцэпты бліноў, майстравалі пудзіла бабы, успаміналі прыпеўкі і старадаўнія песні. Кожны клас аформіў святочны стол, упрыгожыў яго самабытнымі ручнікамі, самаварамі, нацыянальным посудам, падрыхтаваў прысмакі і абарону свайго стала. Лепшыя былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі. На вуліцы развярнулася традыцыйнае гулянне: кідалі валёнкі, перакідвалі бліны з патэльні на патэльню, спявалі песні пра зіму, каталіся на санках. Завяршылася гулянне Масленічным флэшмобам! Сімвалічна, што свята адбылося 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы! Сёння ў школе царыла атмасфера нацыянальнага духу, еднасці і гонару за наш родны край!